Шосты школьны дзень

19.03.2022

19.03.2022 шосты школьны дзень у ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў прысвечаны паэзіі. Для вучняў малодшага школьнага ўзросту прайшлі чытанні вершаў беларускіх і рускіх паэтаў. Асноўнымі тэмамі вершаў былі пра патрыятызм, беларускую зямлю, беларускую мову. Для вучняў сярэдняга звяна прайшоў паэтычны ўрок. Дзеці пагаварылі аб ролі паэзіі ў нашым жыцці, таксама пачыталі знакамітыя вершы класікаў.