Тыдзень фінансавай граматнасці

23.03.2022

У рамках тыдня фiнансавай граматнасцi 23 сакавiка з вучнямi 1 - 6 класаў праведзена гульня-падарожжа" "Эканамiчны калейдаскоп". Мэта гульнi - фарміраванне базавага ўзроўня эканамічнай i фiнансавай граматнасцi. Вучнi пераходзiлi ад станцыі да станцыі i выконвалі заданнi. Самымі актыўнымi былi вучнi 2,4,5 класаў. Перамаглi вучнi 4 класа. З вучнямi 7- 11 класаў праведзена вiктарына"Знаўцы фiнансавай граматнасцi". Вучнi 9,11 класаў былi самымi эрудыраваннымi і кемлiвымi, яны перамаглі ў вiктарыне.