Школа Актыўнага Грамадзяніна

24.03.2022

 24 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў інфармацыйны праект "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў на тэму "Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе - ключ да здаровага жыцця" (аб захаванні біяразнастайнасці, дасягненнях у галіне захавання экалагічна чыстага навакольнага асяроддзя). У ходзе праекта навучэнцы з педагогам звярнулі ўвагу на важнасць і жыццёвую неабходнасць клапаціцца і берагчы навакольнае асяроддзе. Важнымі пытаннямі на мерапрыемстве былі пытанні выкіду смецця, раздзельнаму яго фарміраванню.На мерапрыемстве прысутнічала Каменка Іна Віктараўна - вядучы аграном інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Клецкага раёна. Яна з пазіцыі сваёй прафесіі і спецыялізацыі даходліва патлумачыла навучэнцам ланцужок забруджвання навакольнага асяроддзя і нашага арганізма. Звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што забруджваючы навакольнае асяроддзе, мы забруджваем свой арганізм.Таксама нашых гасцей на мерапрыемстве было праведзена ўрачыстае ўручэнне падарункавага камплекта "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".