Шосты школьны дзень

16.04.2022

 16 красавіка шосты школьны дзень у ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў прысвечаны гісторыі помнікаў. У рамках дадзенай тэматыкі для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту была праведзена кіраўніком школьнага музея экскурсія "Помнікі - сведкі гісторыі". У ходзе правядзення экскурсія В.Л.Гвозд расказала навучэнцам аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі аг.Грыцэвічы, раскрыла гісторыю ваеннага жыцця аднавяскоўцаў, акрамя гэтага, педагог звярнула ўвагу на такі гістарычны аб'ект, як абеліск, які знаходзіцца на тэрыторыі аг.Грыцэвічы. Для навучэнцаў сярэдняга звяна Н.С.Цэхан правяла круглы стол "Помнікі Айчыны".Навучэнцы разам з педагогам акунуліся ў гісторыі помнікаў, пазнаёміліся з вялікай колькасцю гістарычных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі. Не засталіся па-за ўвагай і помнікі Клецкага раёна.