Чарнобыль.Захоўваючы памяць

25.04.2022

 У перыяд з 20 па 29 красавіка ў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» адбыліся мерапрыемствы ў межах рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных справаў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць». Дэкада пачалася з арганізацыі выстаўкі літаратуры ў школьнай бібліятэцы “Чарнобыль”, дзе кожны навучэнец і кожны педагог маглі звярнуцца да літаратурных твораў, прысвечаных Чарнобылю. Таксама быў арганізаваны прагляд відэаролікаў аб падзеях у Чарнобылі ў 1986 годзе. 26 красавіка, у дзень катастрофы, ва ўстанове адукацыі была арганізавана гадзіна памяці «Чарнобыль - боль зямлі» для навучэнцаў 5-6 класаў, падчас якой навучэнцы цалкам аднавілі карціну падзей той страшнай катастрофы.