Школа Актыўнага Грамадзяніна

26.05.2022

Школа Актыу́нага Грамадзяніна 26 мая ў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 8-11 класаў на тэму «Гонар за Беларусь. Выраблена беларусамі» (аб развіцці харчовай прамысловасці).У ходзе мерапрыемства былі разабраны пытанні аб дасягненнях Беларусі ў вытворчасці прадукцыі, навучэнцы пагаварылі аб буйных прадстаўніках харчовай прамысловасці на рынку.

На мерапрыемстве прысутнічала інжынер-тэхнолаг Клецкага філіяла ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" Лембіеўская І.С., якая расказала навучэнцам аб спецыфіцы сваёй работы, навучэнцы, у сваю чаргу, маглі задаць пытанні, якія іх цікавілі.Таксама госцю ўдастоілі гонарам уручыць навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.