Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў

01.09.2022

Дзень ведаў – па-сапраўднаму радаснае свята, у яго чаканні знаходзяцца бацькі, дзеці, настаўнікі. 1 верасня пачынаецца адлік новага вучэбнага года, новых дасягненняў. Самымі галоўнымі прадстаўнікамі святочнай лінейкі з’яўляюцца першакласнікі, якія робяць крок у бок новага, цікавага і незвычайнага. З пачаткам навучальнага года прыбылі павіншаваць навучэнцаў ганаровыя госці – старшыня Клецкага раеннага выканчаўчага камітэта А.М. Ладыга, начальнік ўпраўлення па адукацыі, спроце і тузырме Клецкага райвыканкама А.Н. Клімовіч, старшыня Грыцэвіцкага сельскага савета І.А.Галубовіч, дырэктар ААТ “Грыцэвічы” А.П. Пілецкі, які, у сваю чаргу, выразіў падзяку і ўручыў памятныя падарункі навучэнцам, якія прымалі ўдзел ва ўборачнай кампаніі. Сімвалам пачатку навучальнага года з’яўляецца першы званок. У гэтым навучальным годзе званок трымала першакласніца ў суправаджэнні вучня 11 класа Рокача Васіля.