Тыдзень здароўя і спорту

07.09.2022

 7 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках Тыдня здароўя і спорту прайшлі спаборніцтвы па піянерболе для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту і валейболе для навучэнцаў сярэдняга звяна.

У час правядзення спаборніцтваў у каманд прысутнічаў камандны дух, а таксама дух саперніцтва. Кожны імкнуўся атрымаць перамогу.