Тыдзень спорту і здароўя

08.09.2022

 8 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках Тыдня здароўя і спорту прайшлі наступныя мерапрыемствы.

Для навучэнцаў 9-10 класаў была арганізавана экскурсія ў Клецкі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, дзе навучэнцы паглядзелі трэнажоры.

Для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту была праведзена віктарына "Вакол спорту", падчас якой навучэнцы з педагогам пагаварылі аб спорце, яго значэнні ў нашым жыцці.