Шосты школьны дзень

10.09.2022

 10 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках шостага школьнага дня прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню здароўя. Навучэнцы малодшага школьнага ўзросту прынялі ўдзел у гульні-віктарыне "Здаровы я". У ходзе мерапрыемства, навучэнцы ў гульнявой форме пазнаёміліся з паняццем здаровага ладу жыцця і даведаліся, як захаваць сваё здароўе. Для навучэнцаў старэйшых класаў быў арганізаваны круглы стол "Здарова здаровым быць!". Мерапрыемства было накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця і прайшло пад лозунгам "Беражы здароўе з моладу".