Міншчына спартыўная. Восень

10.09.2022

 10 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы VI-IХ класаў прынялі ўдзел у спартландыі «Спорт любіць-здаровым быць!» У ходзе спартландыі ўдасканальвалася развіццё фізічных і валявых якасцей, прывіваліся навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўвалася пачуццё ўзаемадапамогі, падтрымкі, адказнасці, самастойнасці. Навучэнцы атрымалі станоўчы зарад энергіі і бадзёрасці. Усе пакідалі школу ў выдатным настроі і з усмешкамі на вуснах.