Шосты школьны дзень

17.09.2022

 17 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках шостага школьнага дня прайшлі мерапрыемствы ў перыяд святкавання Дня народнага адзінства. Для вучняў малодшага школьнага ўзросту была арганізавана выстава малюнкаў "Мая Беларусь - гэта я". У ходзе малявання навучэнцы імкнуліся адлюстраваць Беларусь ва ўсіх яе праявах, хтосьці адлюстроўваў сімвалы нашай краіны, хтосьці яе цудоўную прыроду.

Мерапрыемства атрымалася пазітыўным і цікавым, навучэнцы не толькі прадэманстравалі свае мастацкія здольнасці, а таксама паказалі сваё бачанне Радзімы. Для навучэнцаў сярэдняга звяна прайшло мерапрыемства пад назвай "Беларусь учора, сёння, заўтра". Педагог разам з навучэнцамі пагаварылі аб гісторыі нашай краіны, яе развіцці, дасягненнях у адукацыі, прамысловасці, эканоміцы, таксама ўдзельнікі мерапрыемства звярнулі ўвагу на перспектыўную будучыню нашай краіны.