Школа Актыўнага Грамадзяніна

22.09.2022

22 верасня ў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшло мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на тэму: «Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна» для навучэнцаў 8-11 класаў.

У ходзе правядзення мерапрыемства былі разгледжаны 2 блокі: блок "Адзін маршрут - агульная памяць", блок "Лета - час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў".Першы блок прысвечаны рэалізацыі праекта "Цягнік Памяці", накіраваныя на каштоўнаснае стаўленне да гістарычнай памяці Рэспублікі Беларусь.

Другі блок накіраваны на вывучэнне летняй занятасці навучэнцаў.

На мерапрыемстве прысутнічаў спецыяльны госць - Галіцкая Марына Анатольеўна, інспектар аддзела кадраў Адкрытага Акцыянернага Таварыства "Грыцэвічы". Яна расказала навучэнцам аб занятасці дзяцей у летні перыяд у ААТ "Грыцэвічы", аб іх укладзе ў агульны збор ураджаю.Акрамя гэтага, навучэнцам 9 класа Дубіне Паліне і Дземянчук Вікторыі былі ўручаны падарункавыя выданні "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".