Шосты школьны дзень

24.09.2022

24 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню прафарыентацыі. У сувязі з гэтым для навучэнцаў розных узроставых груп былі распрацаваны мерапрыемствы. Для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту прайшоў круглы стол "Я ведаю 5 прафесій". У ходзе дадзенага мерапрыемства навучэнцы пагаварылі аб прафесій, якія яны ведаюць, дзеці расказалі аб значэнні гэтых прафесій, абавязках. Для навучэнцаў сярэдняга звяна быў праведзены трэнінг "Лабірынт прафесій", падчас якога дзеці пазнаёміліся з разнастайнасцю прафесій у сучасным свеце, навучэнцы звярнулі ўвагу на сучасныя прафесіі, якія не так даўно сталі запатрабаваны ў грамадстве.