Прафарыентацыйная сустрэча

13.10.2022

 13 кастрычніка ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" наведалі прадстаўнікі ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт". У ходзе сустрэчы навучэнцаў 10-11 класаў пазнаёмілі з працэсам навучання ва ўніверсітэце, з парадкам паступлення і ўладкавання, спецыяльнасцямі.