Экспедыцыя "Вандруем разам з сям'ёй"

14.10.2022

У ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» была праведзена моладзевая экспедыцыя «Вандруем разам з сям'ёй». Мэта гэтай экспедыцыі заключалася ва ўмацаванні сямейных традыцый, узаемасувязей паміж пакаленнямі.

Для рэалізацыі гэтай экспедыцыі была арганізавана турыстычная група, у склад якой уваходзілі навучэнцы 5 класа, педагог і бацькі. Акрамя гэтага, быў распрацаваны маршрут руху і наведванні гістарычных мясцін малой Радзімы.Удзельнікі эспедыцыі пачалі рух з установы адукацыі і першым пунктам руху была царква Святых Пятра і Паўла, затым турыстычная група наведала сельскую бібліятэку і сельскі клуб, канчатковым пунктам экспедыцыі быў помнік воінам, якія бралі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя вывучэння гістарычных, памятных і грамадскіх мясцін малой Радзімы, удзельнікі эспедыцыі вывучалі і больш дэталёва звярнуліся да разгляду прыроднай спадчыны сваёй мясцовасці.