Шосты школьны дзень

29.10.2022

 29 кастрычніка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках шостага школьнага дня прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя малой Радзіме. Для вучняў малодшага школьнага ўзросту прайшла экскурсія ў школьным музеі на тэму "Музей - скарбонка маёй мясцовасці". Навучэнцы пачатковай школы пазнаёміліся з вырабамі саматканых ручнікоў нашых аднавяскоўцаў, глінянымі вырабамі народных умельцаў. Для навучэнцаў сярэдняга звяна быў арганізаваны відэапаказ пра Клецк. Навучэнцы яшчэ раз пазнаёміліся з гісторыяй паходжання горада, яго славутасцямі і гістарычнымі мясцінамі. Пасля прагляду відэароліка навучэнцы абмеркавалі, дзе яны ўжо пабывалі і якія гістарычныя мясціны наведалі.