Шосты школьны дзень

05.11.2022

 5 лістапада ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках шостага школьнага дня прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя патрыятычнаму выхаванню. Для вучняў малодшага школьнага ўзросту была праведзена віктарына "Я ведаю сімволіку сваёй краіны". Удзельнікі віктарыны прадэманстравалі свае веды аб сімволіцы сваёй краіны. Для вучняў сярэдняга звяна быў праведзены адкрыты дыялог "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Падчас дыялогу ўдзельнікі звярнуліся да дзяржаўнай сімволікі нашай краіны, паўтарылі радкі гімна Рэспублікі Беларусь, выканалі інтэрактыўныя заданні на вызначэнне гербаў гарадоў нашай Радзімы.