Шосты школьны дзень

12.11.2022

12.11.2022 ва ўстанове праведзена гульня-віктарына "Азбука здароўя". Мэта - фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб здароўі як адной з каштоўнасцей жыцця чалавека, выхаванне беражлівых адносін да свайго здароўя і здароўя іншых людзей.

У віктарыне прынялі ўдзел дзве каманды : " Вітамінка" і "Усмешка".

У гульнявой форме вучні пазнаёміліся з карыснымі прадуктамі харчавання, шкоднымі звычкамі , якія псуюць здароўе, паўтарылі правілы асабістай гігіены і рэжым дня школьніка.

Вельмі цікавымі здаліся конкурсы " Рамонак", "Карысна-шкодна", "Знатакі".

Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі, карысныя веды для ўмацавання свайго здароўя.