Акцыя "Дзень з прадпрыемствам"

15.11.2022

У рамках акцыi "Дзень з прадпрыемствам" 15 лiстапада вучнi 9,10 класаў аведалi машынна-трактарны парк ААТ "Грыцэвiчы". Экскурсiю правёў галоўны інжынер Аляксейчык Мiхаiл Аркадзьевіч, якi расказаў аб гiсторыi стварэння, структуры гаспадаркi, перспектывах на будучае, пазнаемiў з прафесiямi гаспадаркi. На экскурсii прысутнiчала выкладчык ДУА "Клецкi сельскагаспадарчы прафесiйны лiцэй" Рабцава I. М., якая пазнаемiла дзяцей з паступленнем ва ўстанову адукацыі.