Шосты школьны дзень

19.11.2022

19 лістапада ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў прысвечаны Дню сустрэч і ўспамінаў. Для вучняў 1-5 класаў адбылася гутарка "Гісторыя школы". Вучні наведалі школьны музей, атрымалі інфармацыю пра багатую гісторыю школы, пазнаёміліся з заслужанымі настаўнікамі і вядомымі выпускнікамі нашай установы. Для вучняў 6-10 класаў быў арганізаваны круглы стол "Нашы выпускнікі". На сустрэчу да навучэнцаў прыйшлі былыя выпускнікі - настаўнікі Грыцэвіцкай школы, якія ўзгадалі свае школьныя гады. Яны расказалі, якой была школа ў 70-х, 80-х і 90-х гадах, падзяліліся гісторыямі са школьнага жыцця і пра тое, як праводзілі свой вольны час.