Школа Актыўнага Грамадзяніна

24.11.2022

Ва ўстанове адукацыі 24 лістапада прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме "Гордасць за Беларусь. Наша прамысловасць- надзейны фундамент незалежнасці."

У ходзе правядзення мерапрыемства педагог разам з навучэнцамі разгледзелі 3 інфармацыйныя блокі: "Машынабудаванне - апора і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны", "Беларусь - "краіна вялікай хіміі", "Горна-абагачальны камбінат ААТ "Беларуськалій" - нацыянальны набытак Рэспублікі Беларусь".

Разглядаючы першы блок, асаблівая ўвага была ўдзелена машынабудаванню як вядучай галіне эканомікі краіны і яе ролі ў сацыяльна-эканамічным і інтэлектуальным развіцці дзяржавы.

У працэсе разгляду другога блока навучэнцы абмяркоўвалі прадпрыемствы, якія спецыялізуюцца на хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці.

У ходзе разгляду трэцяга блока педагог і навучэнцы абмеркавалі развіццё вытворчасці калійных угнаенняў у Беларусі і іх выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы і медыцыне.

На мерапрыемстве прысутнічаў спецыяльны госць — Слонім Іна Паўлаўна, юрыст-кансульт ААТ "Грыцэвічы", якая расказала дзецям аб мясцовай сельскай гаспадарцы і яе ўдзеле ў эканоміцы краіны.