Агульнашкольны бацькоўскі сход

02.12.2022

2 снежня для законных прадстаўнікоў вучняў адбыўся бацькоўскі сход. Перад імі выступілі-дырэктар установы адукацыі Аўдзей Н.І. , намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Клімовіч А.С і педагог сацыяльны Рабава І.М.. На сходзе былі агучаны такія пытанні як, паспяховасць і паводзіны вучняў, кантроль бацькоў за дзецьмі ў вольны час, правілы правядзення атэстацыі і іншыя. Педагог сацыяльны выступіла па пытанні прафарыентацыі. Яна паведаміла пра мясцовую ўстанову адукацыі -Клецкі гаспадарчы прафесійны ліцэй.