Акцыя "Міншчына спартыўная. Зіма"

03.12.2022

3 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" для навучэнцаў былі праведзены спаборніцтвы па футболе. Аматары футбола спаборнічалі ў спрыце перадаваць мяч і забіваць галы. Каманды імкнуліся паказаць добрую гульню і атрымаць перамогу. Усе засталіся задаволены і атрымалі яркія эмоцыі.