Шосты школьны дзень

03.12.2022

3 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках шостага школьнага дня былі праведзены наступныя мерапрыемствы: вусны часопіс "Мая зямля" і гульня-падарожжа "Беларусь - мая радзіма". Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты пашырылі свае веды аб правах і абавязках, аб сімволіцы нашай дзяржавы. Асаблівую цікавасць выклікала адна са старонак вуснага часопіса "Мой край", якая была прысвечана месцам, дзе дзеці нарадзіліся і выраслі. Займальна прайшоў конкурс-віктарына аб гістарычным мінулым нашай Радзімы.Падчас гульні "Беларусь-мая радзіма" навучэнцы адгадвалі загадкі, успаміналі вершы, прыказкі і прымаўкі, гісторыю развіцця нашай краіны, роднага краю і шмат іншага. Пасля мерапрыемства навучэнцы адчувалі радасць і пачуццё гонару за нашу краіну, яе поспехі і дасягненні. Усе былі рады, што жывуць у такой цудоўнай, прыгожай і добрай краіне.