Шосты школьны дзень

10.12.2022

10 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў прысвечаны Дню здароўя.

Для малодшых школьнікаў было праведзена завочнае падарожжа " Наша здароўе у нашых руках". На працягу ўсяго падарожжа, на кожнай станцыі дзяцей чакалі цікавыя  заданні, інтэрактыўныя гульні, мізасцэнкі, танцавальныя замалёўкі. Дзеці змаглі ў займальнай форме паўтарыць асноўныя правілы здароўя.Длянавучэнцаў 6-9 класаў была праведзена віктарына "Што мы ведаем аб здаровым харчаванні". У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з кампанентамі здаровага ладу жыцця, у прыватнасці з правільным харчаваннем, навучыліся правільна выбіраць карысныя прадукты харчавання, удасканалілі культуру захавання ўласнага здароўя і адказныя адносіны да яго.