Старт акцыі "Нашы дзеці"

15.12.2022

15 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў дадзены старт акцыі "Нашы дзеці". Пачалася яна з урачыстай лінейкі.

Дырэктар установы адукацыі Н.А Аўдзей расказала аб мерапрыемствах, якія запланаваны ў рамках гэтай акцыі і пажадала поспехаў і навагодняга настрою.

Для вучняў 8-9 класаў была арганізавана творчая майстэрня па вырабе калядных паштовак і сувеніраў. Дзеці зрабілі падарункі пажылым адзінокім інвалідам. У час майстар-класа вучні праявілі свае творчыя здольнасці і набылі новыя навыкі.

Таксама ў школе пачалі працаваць навагоднія фотазоны, дзе кожны навучэнец можа зрабіць фота на памяць.