Шосты школьны дзень

17.12.2022

17 снежня ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках шостага школьнага дня прайшоў дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Для навучэнцаў 1-5 класаў была праведзена гульня «Усе прафесіі патрэбны, усе прафесіі важныя". У ходзе гульні дзеці пашыралі свае веды аб розных прафесіях, развівалі інтэлектуальныя здольнасці. Яны пазнаёміліся з новымі прафесіямі. пра працоўных Для навучэнцаў старэйшых класаў была праведзена гутарка "Я ў свеце прафесій" . Навучэнцы распавядалі аб прафесіях сваіх бацькоў і падзяліліся сваімі марамі аб будучай прафесіі.