Акцыя "Бяспечны Новы год"

20.12.2022

Напярэдадні канікулаў у піянерскай дружыне ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло мерапрыемства "Бяспечныя канікулы", мэтай якога з'яўлялася фарміраванне культуры паводзін, здаровага ладу жыцця, бяспечнай жыццядзейнасці. Падчас мерапрыемства вучні здзейснілі пазнавальнае падарожжа па шэрагу станцый, дзе адгадвалі загадкі, разглядалі маляўнічыя ілюстрацыі, абмяркоўвалі розныя сітуацыі аб тым, як трэба сябе паводзіць у тым ці іншым становішчы, небяспечным для жыцця або здароўя. Вынікам правядзення мерапрыемства стала складанне памяткі па бяспечных паводзінах падчас зімовых канікулаў.