Школа Актыўнага Грамадзяніна

22.12.2022

22 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў на тэму "Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню» (вынікі года гістарычнай памяці).

У ходзе правядзення мерапрыемства педагог разам з навучэнцамі разгледзелі 3 інфармацыйныя блокі: "Без тэрміну даўнасці", "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць", "Гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў".

У ходзе разгляду першага блока асаблівая ўвага была ўдзелена гістарычнай памяці і генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Разглядаючы другі блок, педагог з навучэнцамі абмеркавалі ролю дзяржавы ва ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і выдатных беларусах, аб гераічнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.

Пры разглядзе трэцяга блока ў фокусе абмеркавання былі такія пытанні як, ваенна-гістарычная спадчына, подзвіг народа, захаванне пераемнасці пакаленняў, а таксама актыўная грамадзянская пазіцыя, патрыятычныя акцыі і форумы.На мерапрыемстве прысутнічаў спецыяльны госць – Бурак Алена Францаўна, бібліятэкар Грыцэвіцкай інтэграванай бібліятэкі. Яна адзначыла, што шанаваць сваіх продкаў - гэта абавязак кожнага грамадзяніна сваёй краіны, і Год гістарычнай памяці даказаў, што беларусы сапраўды з павагай ставяцца да гісторыі сваёй дзяржавы. Алена Францаўна ўручыла кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" навучэнцам 8 класа, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту і атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.