Урачыстая лінейка

23.12.2022

23 снежня прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню другой чвэрці. У лінейцы прынялі ўдзел усе навучэнцы школы, а таксама настаўнікі і адміністрацыя. Лінейка пачалася з гімна Рэспублікі Беларусь. Дырэктар школы падвяла вынікі першага паўгоддзя, адзначыла найлепшых навучэнцаў, яшчэ раз нагадала аб правілах паводзін на зімовых канікулах. Права апусціць сцяг было дадзена найлепшым навучэнцам школы.