Шосты школьны дзень

24.12.2022

Шосты школьны дзень у ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа" прайшоў пад назвай "Новы год-сямейнае свята". Для малодшых школьнікаў прайшоў конкурс малюнкаў "Сямейны Новы год". Дзеці адлюстравалі навагоднія традыцыі ў сям'і. Малюнкі атрымаліся яскравыя і маляўнічыя. Для навучэнцаў 6-10 класаў быў праведзены круглы стол "Навагоднія традыцыі маёй сям'і". Дзеці пагаварылі аб гісторыі свята Новы год, яго ролі для сям'і. Кожны з вучняў падзяліўся сваімі гісторыямі святкавання.