Дзень здароўя

26.12.2022

27 снежня быў прысвечаны дню здароўя. Настаўнікі правялі наступныя мерапрыемствы: практычны занятак "Законы дарог ведаем і выконваем" для малодшых школьнікаў і вэб-квест"Вітамінка" для вучняў старэйшых класаў. У ходзе практычнага занятка вучні нагадалі правілы дарожнага руху, правы і абавязкі пешаходаў, пагаварылі пра неабходнасць нашэння светаадбівальных элементаў. Падчас вэб-квеста навучэнцы выконвалі розныя заданні на веданне асноў здаровага ладу жыцця.