Дзень юнага героя-антыфашыста

08.02.2023

У піянерскай дружыне ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» адбыўся круглы стол «Маленькія героі вялікай вайны» прысвечаны хлапчукам і дзяўчынкам, якія змагаліся і паміралі за свабоду і шчасце сваёй Радзімы, свайго народа. Актывісты БРПА і БРСМ распавялі пра піянераў-герояў Вялікай Айчыннай, якія ў гады вайны стаялі побач з бацькамі і старэйшымі братамі ў шэрагі байцоў.

          Увазе навучэнцаў была прапанавана слайд - прэзентацыя аб дзецях вайны. Вучні даведаліся як, адклаўшы недачытаныя кніжкі і школьныя падручнікі, яны ўзялі ў рукі вінтоўкі і гранаты, сталі сынамі палкоў і партызанскімі разведчыкамі.