Шосты школьны дзень

11.02.2023

11 лютага ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню здароўя. Для навучэнцаў 6-10 класаў была праведзена гутарка "Дрэнным звычкам НЕ". Мэта мерапрыемства: сфарміраваць у вучняў уяўленне аб здаровым ладзе жыцця як найважнейшай каштоўнасці чалавека. Дзеці пераканаліся, што вельмі важна займацца фізкультурай і спортам, правільна харчавацца, выконваць рэжым дня, не мець шкодных звычак. У канцы мерапрыемства навучэнцы разам з настаўнікам вывелі "Формулу здароўя".