Шосты школьны дзень

18.02.2023

18 лютага шосты школьны дзень у ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы. Для навучэнцаў 1-5 класаў прайшла паэтычная гадзіна "Я-беларус!". Падчас паэтычнай гадзіны ўзгадалі творы не толькі беларускіх класікаў, але і мясцовых паэтаў Клетчыны, абмеркавалі важнасць захавання нацыянальнай спадчыны. Размова была прысвечана прыгожай і самабытнай краіне-Рэспубліцы Беларусь. Для навучэнцаў сярэдніх класаў прайшла гадзіна зносін "Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся". Для навучэнцаў была арганізавана выстава беларускіх кніг.