Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2023

15 лютага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў быў праведзены ўрок мужнасці «Афганістан, ты боль у маёй душы». Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра гісторыю афганскай вайны, паглядзелі і абмеркавалі відэаролік аб баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана. На мерапрыемстве прысутнічалі воін-інтэрнацыяналіст Роўба Уладзімір Васільевіч і ўдзельнік лакальных войнаў Рамашка Уладзімір Міхайлавіч, якія з першых вуснаў расказалі пра страшныя падзеі вайны. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых землякоў хвілінай маўчання.