Школа Актыўнага Грамадзяніна

23.02.2023

23 лютага ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў на тэму "Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні» (забеспячэнне энергабяспекі краіны).

Падчас правядзення мерапрыемства педагог разам з навучэнцамі разгледзелі 2 інфармацыйныя блокі: «Беларусь: энергетыка сучаснасці і будучыні» і «Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага»,

Разглядаючы першы блок, асаблівая ўвага была ўдзелена паняццю "Энергетыка". Энергетыка - адна з асноўных галін нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь працуе свая ўласная атамная электрастанцыя. Педагог звярнула ўвагу на плюсы працы атамнай станцыі. Было падкрэслена, што праца атамнай станцыі - гэта ўклад краіны ў агульную справу па змякчэнні наступстваў змены клімату.

Навучэнцы даведаліся аб ВНУ і спецыяльнасцях, дзе рыхтуюць спецыялістаў для АЭС.

Таксама казалі і аб выкарыстанні аднаўляльных крыніцах энергіі такіх як, энергія сонца, воды, вятры, біягаз.

У працэсе разгляду другога блока навучэнцы абмяркоўвалі эфектыўнае выкарыстанне энергіі ў прамысловасці і побыце. Навучэнцы зрабілі выснову, што неабходна берагчы энергарэсурсы дома і тады дзяржаве на іх закупку давядзецца траціцца менш.