Спартыўнае свята "А ну-ка, хлопцы!"

23.02.2023

23 лютага ў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшло спартыўнае свята «А ну-ка, хлопцы!», дзе самыя смелыя юнакі спаборнічалі ў спрыце, сіле і розуме. Гледачы цёпла прывіталі ўсіх удзельнікаў апладысментамі, было шмат цікавых конкурсаў. Усе ўдзельнікі справіліся з імі на “выдатна” і даказалі, што яны валодаюць дысцыплінаванасцю, увагай, вытрымкай і кемлівасцю. Пасля заканчэння мерапрыемства каманды былі ўзнагароджаны смачнымі прызамі.