Шосты школьны дзень

04.03.2023

4 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень быў прысвечаны да Міжнароднага Дня жанчын. Для навучэнцаў 1-5 класаў быў праведзены майстар-клас "Віншавальная паштоўка". Мэта мерапрыемства-развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў. Рабяты змайстравалі паштоўкі сваім мамам, бабуля, сёстрам.

Для навучэнцаў 6-9 класаў прайшоў творчы трэнінг "Крэатыўнасць". Напярэдадні святкавання 8 сакавіка навучэнцы з педагогам абмеркавалі спосабы віншавання блізкіх людзей з гэтым святам. Сярод распаўсюджаных спосабаў папулярнае месца занялі спосабы з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў. На творчым трэнінгу навучэнцы пазнаёміліся з дадаткам Canva, які дапамагае стварыць розныя прэзентацыі, паштоўкі, флаеры, брашуры з яркім і запамінальным дызайнам. Удзельнікам трэнінгу было карысна пазнаёміцца ​​з новым і цікавым дадаткам па стварэнні творчых работ.