Дзелавая гульня "Мы жывем па закону"

15.03.2023

Навучэнцы 5-7 класаў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» прынялі ўдзел у дзелавой гульні «Мы жывем па закону». У час гульні навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі законамі Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся аб тым, што ва ўсіх грамадзян ёсць не толькі абавязкі, але і правы, якія замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзеці даведаліся, што для таго, каб у грамадстве панаваў мір і парадак, усе грамадзяне павінны ведаць і выконваць законы сваёй краіны.