Круглы стол "Канстытуцыя дзяржавы -фундамент дзяржаўнага будаўніцтва"

15.03.2023

Для вучняў 8-11 класаў быў праведзены круглы стол "Канстытуцыя дзяржавы - фундамент дзяржаўнага будаўніцтва". Навучэнцы глыбей пазнаёміліся з гісторыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, найбольш цікавымі фактамі аб Асноўным Законе дзяржавы, абмеркавалі важнейшыя этапы фарміравання асноўнага закона нашай краіны. Таксама абмеркавалі пытанні важнасці існавання Канстытуцыі і пашпарта ў любой дзяржаве. У завяршэнні мерапрыемства дырэктар установы адукацыі М. А. Аўдзей ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, памятную кнігу-падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь!".