Шосты школьны дзень

18.03.2023

18 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень быў прысвечаны Сусветнаму Дню паэзіі. Для навучэнцаў 1-5 класаў быў правн конкурс на лепшага чытальніка верша. Рабяты падрыхтавалі вершы аб Радзіме, аб прыродзе. Дзеці вельмі імкнуліся прачытаць свой верш выразна і яскрава. Журы ацэньвала чытальнікаў па розных крытэрыях: веданне тэксту, выразнасць гаворкі, інтанацыя. Усе ўдзельнікі мерапрыемства выступілі дастойна, а лепшых чытальнікаў узнагародзілі дыпломамі. Для навучэнцаў 6-10 класаў прайшла гадзіна зносін "Паэзія -вялікая рака", прысвечаная Сусветнаму Дню паэзіі. Бібліятэкар разам з навучэнцамі акунуліся ў чароўны свет паэзіі і даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага дня. Аматары паэзіі прачытаў вершы вядомых рускіх аўтараў, не забыліся і пра класікаў беларускай літаратуры. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах "Хто аўтар верша?", "Даскажы слоўца", "Падбяры рыфму".