Акцыя "Міншчына спартыўная. Вясна"

18.03.2023

18 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Вясна" для навучэнцаў 6-9 класаў былі арганізаваны рухомыя гульні на свежым паветры. Удзельнікі мерапрыемства паўдзельнічалі ў такіх гульнях, як "Адзін лішні", "Змейка" і праявілі свае фізічныя даныя. Сонца, цеплыня выклікалі ў вучняў мора пазітыўных эмоцый.