Адзіны ўрок "Пра што звоняць званы Хатыні?"

22.03.2023

Для навучэнцаў 1-2 класаў прайшоў адзіны ўрок "Пра што звоніць званы Хатынь?". Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй вёскі Хатынь, даведаліся пра Хатынскую трагедыю і пра трагедыю «сясцёр» Хатыні.

Для навучэнцаў 3-4 класаў адзіны ўрок "Пра што звоняць званы Хатыні?" пачаўся з хвіліны маўчання. Рабяты ўспомнілі аб ахвярах генацыду беларускага народа, пагаварылі аб сумным лёсе вёскі Хатынь, а таксама і аб вёсцы Колкі Клецкага раёна

Для навучэнцаў 5-8 класаў прайшоў адзіны ўрок "Пра што звоняць званы Хатыні?". Мэта мерапрыемства заключалася ў фарміраванні ў вучняў ведаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пашырэнні і паглыбленні ведаў вучняў аб трагедыі Хатыні. Падчас мерапрыемства педагогі звярнулі ўвагу на 80-годдзе трагедыі ў Хатыні. Навучэнцы з педагогамі звярнуліся да гісторыі вёскі Хатынь. У канцы мерапрыемства навучэнцы запусцілі ў неба галубоў у знак міру.

Для навучэнцаў 9-11 класаў прайшоў адзіны ўрок "Пра што звоняць званы Хатыні?". Затаіўшы дыханне, хлопцы слухалі пра трагічныя падзеі беларускай вёскі, сімвал вялікай трагедыі – Хатыні. Навучэнцы паглядзелі хроніка-дакументальны фільм "І будзе жыць Хатынь". У канцы мерапрыемства хлопцы далі клятву: зрабіць усё магчымае, каб ніколі і нідзе не паўтаралася трагедыя, падобная да Хатынскай і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.