Школа Актыўнага Грамадзяніна

23.03.2023

23 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў на тэму "Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага».

Падчас правядзення мерапрыемства педагог разам з навучэнцамі разгледзелі 3 інфармацыйныя блокі: «Будаўніча-прамысловы комплекс – драйвер эканамічнага росту нашай краіны»; "Развіццё жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі"; "Сістэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі - для ўсіх і кожнага".

Разглядаючы першы блок, асаблівая ўвага была ўдзелена паняццям будаўніча-прамысловы комплекс, сучасныя будаўнічыя матэрыялы і цыфравізацыя будаўнічай галіны. Пагавары пра вядучыя прадпрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь - высокатэхналагічны завод ААТ «БЕЛГІПС» і прадпрыемства «Гомельшкло. Навучэнцы таксама даведаліся і аб установах адукацыі, у якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для будаўнічай галіны.

У ходзе разгляду другога блока, гаварылі аб развіцці жыллёвага будаўніцтва, сацыяльнай і жыллёвай палітыцы, будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў.

У ходзе разгляду другога блока, гаварылі аб развіцці жыллёвага будаўніцтва, сацыяльнай і жыллёвай палітыцы, будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў.

У працэсе разгляду трэцяга блока навучэнцы абмяркоўвалі работу жыллёва-камунальных гаспадарак у Беларусі.

На мерапрыемстве прысутнічаў госць — Лобан Таццяна Леанідаўна, інжынер ААТ "Грыцэвічы", якая расказала навучэнцам аб рабоце будаўнічай сістэмы на прадпрыемстве.