Урачыстая лінейка

24.03.2023

23 сакавіка прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню трэцяй чвэрці. У лінейцы прынялі ўдзел усе навучэнцы школы, а таксама настаўнікі і адміністрацыя. Лінейка пачалася з гімна Рэспублікі Беларусь. Дырэктар школы падвяла вынікі чвэрці, адзначыла найлепшых навучэнцаў, яшчэ раз нагадала аб правілах паводзін на вясенніх канікулах. Права апусціць сцяг было дадзена лепшым навучэнцам школы.