Тыдзень музея

13.05.2023

13 мая ў рамках Тыдня музея з навучэнцамі сярэдняга звяна быў праведзены вусны часопіс з элементамі экскурсіі "Памяці генацыду". Падчас дадзенага мерапрыемства хлопцы даведаліся пра трагічныя падзеі, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, Мінскай вобласці, Клецка і Клецкага раёна. Навучэнцы з вялікай цікавасцю слухалі расповед экскурсавода, задавалі вельмі шмат пытанняў і на кожнае пытанне атрымалі змястоў ныя адказы па гэтай тэме.