Свята Першага званка

01.09.2023

Традыцыйна 1 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкай сярэдняй школе Клецкага раёна" праводзіцца ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Ведаў. Дырэктар школы Аўдзей Н.А. і запрошаныя госці павіншавалі навучэнцаў школы з новым навучальным годам, адзначыўшы, што вучэнне - нялёгкая, але радасная і займальная праца. Няхай новы навучальны год стане для ўсіх яркім і плённым, няхай будзе напоўнены творчасцю, цікавымі і карыснымі зносінамі. З словам у адказ выступіла група  першакласнікаў, якія з выразам прачыталі вывучаныя вершы.