Адзіны ўрок да Дня народнага адзінства

15.09.2023

15 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў адзіны ўрок да Дня народнага адзінства "Сіла Беларусі ў адзінстве народа". Навучэнцы  даведаліся пра гісторыю вяртання спрадвечных заходніх зямель Беларусі. Ушанавалі памяць загінуўшых у гады вайны хвілінай маўчання. Гэты ўрок садзейнічаў выхаванню пачуцця патрыятызму, разуменню свайго статусу, як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічала кіруючая справамі Грыцэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта Грынкевіч В.П.